RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Бабруйскаграмаш» плануе павялічыць экспартныя пастаўкі ў Таджыкістан

Прадстаўнікі холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведалі з дзелавым візітам Рэспубліку Таджыкістан.

Як паведамілі на прадпрыемстве, падчас перагавораў з дырэктарам АТЗТ «Агратэхсэрвіс», дылерскага цэнтра холдынгу «Бабруйскаграмаш» на тэрыторыі Таджыкістана, абмяркоўвалася пытанне аб пашырэнні наменклатуры дзеючай зборачнай вытворчасці за кошт асваення зборкі прычапных ротарных касілак-здрабняльнікаў КІР-1,5. Гэта дазволіць павялічыць аб’ём экспартных паставак у Рэспубліку Таджыкістан, а таксама забяспечыць фермераў надзейнай сельскагаспадарчай тэхнікай беларускай вытворчасці.

На вытворчых плошчах АТЗТ «Агратэхсэрвіс» ужо наладжаны выпуск трактарных прычэпаў 2ПТС-4,5-1 «Бабруйскаграмаша» для перавозкі бавоўны.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая