У 2025 годзе ў Беларусі адбыўся першы выпуск профільных інжынерных класаў. Два гады таму іх адкрылі спецыяльна для старшакласнікаў, якія хочуць звязаць сваё жыццё з тэхнічнымі спецыяльнасцямі. Цяпер па ўсёй краіне ва ўстановах адукацыі дзейнічаюць больш за паўтысячы такіх класаў. А ў гімназіі №3 горада Бабруйска імя Мітрапаліта Філарэта пайшлі далей і арганізавалі дадатковую профільную падрыхтоўку сваіх навучэнцаў па тэхнічнай накіраванасці.

ТРК «Магілёў»