«Бабушкина крынка» заваявала каля 30 медалёў міжнародных конкурсаў
18.11.2021 - 11:56
Па выніках XXVII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2021», якая адбылася ў Мінску, кампанія «Бабушкина крынка» ўдастоена адразу 4 Гран-пры. А ў конкурсе «Найлепшая прадукцыя года-2021» адразу 22 малочныя прадукты ўдастоеныя дыпломаў пераможцы.
Судзейскай калегіі «Прадэкспа» асабліва прыйшліся даспадобы мяккі сыр «Буррата» 45%, смятана 25%, ёгурт двухслаёвы з фруктовым напаўняльнікам «Черника-чиа» 2%, сыр плаўлены з белымі грыбамі 50%. Залатым медалём быў адзначаны кефір 3,2%.
Шэраг прадуктаў атрымаў перамогу ў намінацыях «Вернасць традыцыям», «Гонар маркі», «Найлепшы сувенірны прадукт», а спецыяльным прызам журы адзначаны біянапой з пахты кісламалочнай «Маслянка» з фруктовым напаўняльнікам «Інжыр» 1,5%.



Переводчик