Бальніца сястрынскага догляду ў Крычаве пераехала ў абноўлены будынак на тэрыторыі раённай бальніцы. Гэта яшчэ адзін крок стварэння ў райцэнтры адзінага медыцынскага комплексу.

Папярэдне памяшканне адрамантавалі, каб арганізаваць належныя ўмовы для пражывання адзінокіх састарэлых людзей.

У наступным годзе ў Крычаве запланавана будаўніцтва паліклінікі. Штодня яна будзе прымаць больш за пяцьсот наведвальнікаў дарослых і дзяцей. Тут жа размесціцца станцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Усе гэтыя меры павінны палепшыць аказанне медыцынскіх паслуг і, вядома, скараціць час дыягностыкі і лячэння.

ТРК «Магілёў»