Бальніцы Магілёўскай вобласці паволі вяртаюцца да звыклага рэжыму працы. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса многія стацыянары былі перапрафіляваныя.

На днях у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы пачалі прымаць пацыентаў па сваім профілі большасць аддзяленняў клінікі. З 4 паверхаў, раней аддадзеных «пад каранавірус», у чырвонай зоне застаўся толькі адзін.

ТРК «Магілёў»