Чарговыя сустрэчы прайшлі на чэмпіянаце Беларусі па баскетболе.
У цэнтральным паядынку мужчынскага першынства баскетбалісты «Барысфена» ва ўпартай барацьбе перайгралі ў Магілёве дзеючага чэмпіёна краіны «МІНСК» з розніцай у чатыры ачкі - 81:77. Пасля гэтай вікторыі магіляўчане набралі 19 балаў і выйшлі ў лідары турніру. На два ачкі адстае «Гродна-93», па 16 ачкоў у «МІНСКА» і віцебскага «Рубона», які сёння разграміў на выездзе сталічны «Імпульс-БДУІР» з вынікам 91:63. Праз тыдзень у магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» пачнецца вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд.
У адзіным сённяшнім матчы жаночага чэмпіянату яго лідары баскетбалісткі «МІНСКА» ўзялі ўпэўнена верх над сваёй маладзёжнай камандай - 86:56. Пасля дзевяці праведзеных сустрэч у дзейных чэмпіёнак 18 ачкоў з 18 магчымых, другім ідзе «Гарызонт», у якога на адзін бал менш, баскетбалісткі гродзенскай «Алімпіі» набралі 15 ачкоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06