Баскетбалісты «Барысфена» працягваюць перамагаць у матчах чэмпіянату Беларусі.
Сваю дзевятую запар вікторыю магіляўчане здабылі 7 лістапада ў сябе дома, упэўнена перайграўшы рэзервістаў «МІНСКА» з вынікам 94:68. Цяпер у актыве каманды Андрэя Крываноса 18 ачкоў, баскетбалісты «Гродна-93» адстаюць на 4 балы. Праз тыдзень, 14 лістапада, два фаварыты нацыянальнага першынства правядуць вочны паядынак у Гродне. На трэцім месцы турнірнай табліцы знаходзіцца рэзервовы склад БК «МІНСК», у якога 13 ачкоў, сталічны «Імпульс-БДУІР» і віцебскі «Рубон» набралі па 11 заліковых балаў.
Лідэрамі жаночага чэмпіянату Беларусі з'яўляюцца баскетбалісткі «МІНСКА», у якіх 14 ачкоў з 14 магчымых. Дзеючы чэмпіён краіны «Гарызонт» і ўладальнік сярэбраных медалёў гродзенская «Алімпія» маюць па 13 балаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06