Магілёўскі «Барысфен» захоўвае лідарства ў мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе.
Сёння ў матчы 12-га тура падапечныя Андрэя Крываноса атрымалі сваю 11-ю перамогу, абыграўшы на паркеце Магілёўскага спарткомплексу «Алімпіец» гасцей са сталічнага клуба «Імпульс-БДУІР» – 86:62.
У іншым сённяшнім паядынку баскетбалісты «Гродна-93» у сябе дома саступілі віцебскаму «Рубону» з розніцай у адно ачко – 78:79.
Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Барысфен» – 23 ачкі (12 матчаў), «Рубон» – 19 (12), «Гродна-93» – 18 (11), «Імпульс-БДУІР» – 17 (12).
Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць баскетбалісткі БК «Мінск», у якіх 20 ачкоў пасля 11 праведзеных сустрэч, усяго на адзін бал адстаюць дзеючыя чэмпіёнкі Беларусі спартсменкі «Гарызонта», якія згулялі на матч менш. Па 17 ачкоў набралі гарадзенскія клубы «Алімпія» і «Вікторыя».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню