Магілёўскі «Барысфен» замацаваўся на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па баскетболе.
У суботу магіляўчане разграмілі на выездзе аўтсайдэраў спаборніцтваў баскетбалістаў «Гомельскіх рысяў» з розніцай у 47 ачкоў - 101:54.
Віцебскі «Рубон» саступіў на сваёй пляцоўцы рэзервоваму складу БК «МІНСК» з мінімальнай розніцай у ліку - 77:78. Да гэтага віцябляне атрымалі тры перамогі запар, а мінчане пацярпелі два паражэння запар. Яшчэ адзін фаварыт турніру «Гродна-93» упэўнена перайграў у Мінску сталічны клуб «Імпульс-БДУІР» - 84:73. Пасля паядынкаў у актыве «Барысфена» стала 37 ачкоў, на два балы менш у «Гродна-93», «Рубон» мае 34 ачкі.
Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць баскетбалісткі «МІНСКА», у якіх 34 ачкі пасля 18 гульняў, па 32 заліковыя балы ў актыве гродзенскай «Алімпіі» і дзеючага чэмпіёна краіны «Гарызонта», якія правялі на матч менш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе