На чэмпіянаце Беларусі па баскетболе адбыліся сустрэчы чарговага туру.
Лідэр мужчынскага першынства магілёўскі «Барысфен» з вялікай цяжкасцю адолеў у Віцебску баскетбалістаў «Рубона» з перавагай у чатыры ачкі - 91:87. Яшчэ адзін фаварыт рэгулярнага сезона «Гродна-93» упэўнена перайграў у гасцях сталічны клуб «Імпульс-БДУІР» - 79:54. Рэзервовы склад БК «МІНСК» таксама на выездзе разграміў «Гомельскіх рысяў» з лікам 101:69. Пасля 17 праведзеных гульняў у актыве «Барысфена» стала 32 ачкі, на адзін бал адстае «Гродна-93», па 25 ачкоў маюць «Імпульс-БДУІР» і «Рубон».
На другое месца ў турнірнай табліцы жаночага першынства ўзняліся баскетбалісткі гродзенскай «Алімпіі», якія абгулялі ў гасцях «Гомельскіх рысяў» - 97:66. Лідзіруе «МІНСК», у якога 28 ачкоў з 28 магчымых, «Алімпія» адстае на два балы, дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі «Гарызонта» набралі 24 ачкі і заўтра сустрэнуцца з маладзёжнай камандай БК «МІНСК».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве