RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Баскетбалісты «Барысфена» вярнуліся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі

Чарговыя паядынкі адбыліся на чэмпіянаце Беларусі па баскетболе.

На першую пазіцыю ў мужчынскім першынстве вярнуўся магілёўскі «Барысфен», які сёння разграміў на выездзе «Гомельскіх рысяў» - 116:56. Пасля гэтай перамогі падапечныя Андрэя Крываноса набралі 34 ачкі і на адзін бал абышлі баскетбалістаў «Гродна-93», якія ўчора таксама ў гасцях упэўнена перайгралі рэзервовы склад БК «МІНСК» - 86:71. На трэцяе месца, набраўшы 27 балаў, выйшаў сталічны «Імпульс-БДУІР», які адолеў на сваёй пляцоўцы віцебскі «Рубон» - 101:96 (у авертайме). У актыве віцябчан зараз 26 ачкоў.

У спаборніцтвах жаночых каманд чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі «Гарызонта» не мелі праблем у гасцявой сустрэчы з «Гомельскімі рысямі» - 95:55. Пасля гэтага поспеху ў каманды Наталлі Трафімавай стала 28 ачкоў. У лідэра першынства «МІНСКА», які выйграў усе 15 праведзеных паядынкаў, на два балы больш.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая