Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» выйшлі ў лідэры чэмпіянату Беларусі.
У суботу цэнтральным паядынку чарговага тура магіляўчане адолелі ў гасцях «Гродна-93», вырваўшы перамогу ў самым канцы сустрэчы - 88:87. Яшчэ ў адным сённяшнім матчы дзейны чэмпіён краіны «МІНСК» перамог у Віцебску мясцовы «Рубон» з вынікам 88:79 (у авертайме). Становішча каманд зараз такое: «Барысфен» - 11 ачкоў (6 матчаў), «Гродна-93» - 10 ачкоў (6), «МІНСК» - 8 (5), «Рубон» - 8 (6), «Імпульс-БДУІР » (Мінск) - 5 (5).
Галоўныя фаварыты жаночага першынства прадоўжылі пераможныя серыі. Чэмпіён краіны «МІНСК» разграміў у гасцях рэзервістак «Гомельскіх рысяў» з розніцай у 67 ачкоў - 90:23. Сярэбраныя прызёры баскетбалісткі «Гарызонта» таксама на выездзе абгулялі брэсцкую «Вікторыю» з вынікам 94:35. Пасля гэтых перамог у «МІНСКА» і «Гарызонта» стала па 12 ачкоў з 12 магчымых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06