RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Байкеры з Беларусі, Латвіі і Расіі правялі мотапрабег па месцах баявой славы Магілёўскай вобласці

Байкеры з Беларусі, Латвіі і Расіі ў мінулыя выхадныя правялі мотапрабег па месцах баявой славы Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў НАК.

Агульным пунктам збору ўдзельнікаў стаў мемарыяльны комплекс «Курган Славы». Па маршруце руху ўдзельнікі прабегу наведалі Трафімаву крыніцу, помнік байцам батальёна міліцыі капітана К. Г. Уладзімірава, мемарыяльны комплекс абаронцам Магілёва «Буйніцкае поле» і плошчу Славы ў Магілёве. Мотапрабег быў арганізаваны Міжнародным мотаклубам Harley Owners Group (H.O.G.) Iron Birds Chapter і прымеркаваны да Года гістарычнай памяці ў Беларусі і 77‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён стаў адным з мерапрыемстваў для захавання памяці і аб’ектыўных адносін да гістарычнага мінулага.

«Без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, няма дзяржавы і няма народа. Байкеры Беларусі, Латвіі і Расіі правялі гэты прабег разам. Бо ў нас адна гісторыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Толькі сумеснымі намаганнямі ўдасца захаваць памяць аб рэальных падзеях тых ваенных гадоў і не дазволіць перапісаць гісторыю, сказіць яе факты», – адзначылі ў мотаклубе Iron Birds Chapter.

Масавым і відовішчным мерапрыемствам мотаклуба стане традыцыйны мотафестываль H.O.G. Rally Minsk, які пройдзе ў верасні 2022 года ў Мінску.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая