Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня павялічыцца да Br40
27.12.2023 - 16:00
Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2024 года павялічыцца да Br40. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 944 "Аб устанаўленні памеру базавай велічыні", паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Цяпер памер адной базавай велічыні складае Br37.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат насельніцтву.
Переводчик