З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве ў чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», а тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў фестывалю мінулых гадоў.

Па нядзелях у 16.45 у эфіры тэлеканала будзе выходзіць праграма «Залаты шлягер: год за годам». Відэазапіс канцэрта першага фестывалю, які адбыўся ў 1995 годзе, гледачы ўбачаць ужо 15 верасня. Свае найлепшыя песні выканаюць Юрый Багацікаў, Аляксандар Колкер, Марыя Пахоменка, Муслім Магамаеў, Віктар Вуячыч, Тамара Міянсарава, Уладзімір Трошын, Нані Брэгвадзэ, Эдуард Хіль.