RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Беларусь і Прымор’е ўмацоўваюць знешнегандлёвы вектар

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам на палях «Усходняга эканамічнага форума» ў горадзе Уладзівасток Расійскай Федэрацыі 5 верасня правяла перагаворы з кіраўніцтвам Прыморскага краю на чале з першым віцэ-губернатарам – старшынёй урада Прыморскага краю Верай Шчарбінай. Бакі абмеркавалі бягучае становішча ў знешнегандлёвай дзейнасці, па выніках чаго былі адзначаны станоўчыя вынікі і паэтапнае выкананне дасягнутых дамоўленасцяў. Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з далёкаўсходнім краем за студзень-чэрвень вырас у 2,5 разы.

«Ключавым аспектам нашых знешнегандлёвых узаемаадносін з’яўляюцца экспартныя дасягненні прадпрыемстваў прамысловасці, экспартныя пастаўкі якіх па выніках першага паўгоддзя выраслі больш чым у тры разы, – адзначыў Руслан Страхар. – Узаемадзеянне ідзе па многіх напрамках, пачынаючы ад лесапрамысловай галіны і заканчваючы горнай здабычай».

Адным з важных этапаў стала адкрыццё адзінага выставачнага цэнтра беларускай тэхнікі ў горадзе Уладзівастоку, дзе на пастаяннай аснове дэманструецца аўтатрактарная тэхніка. Найбольшую цікавасць выклікае ўзор энерганасычанага трактара Беларус-1523 (150 л.с.).

У развіццё данай работы Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь сумесна з кіраўніцтвам Прыморскага краю ўжо сёння пачата работа па будаўніцтве новага, больш маштабнага цэнтра, у межах якога будзе прадстаўлены яшчэ большы асартымент перадавой Беларускай сельскагаспадарчай, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі.

У межах «Усходняга эканамічнага форума» таксама падпісана пагадненне паміж «АМКОДОР – Дормаш ДВ» і прыморскай кампаніяй «Скиф Плюс» аб пастаўцы абсталявання на сярэднетэрміновую перспектыву. Агульны кошт рэалізуемага праекта па стварэнні шматфункцыянальнага сельскагаспадарчага комплексу складае больш за 20 млн долараў і створыць не менш за 200 новых працоўных месцаў у рэгіёне.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая