Беларуска-расійскі фестываль па турызме, спартыўным арыентаванні і скалалажанні «Тры стыхіі» пройдзе ў Магілёве з 29 па 31 сакавіка.
У мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, прымуць удзел маладыя людзі аб'яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю і турысцкіх клубаў дзвюх краін суседак.
Юнакі і дзяўчаты будуць спаборнічаць па спартыўным скалалажанні, турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму, спартыўным арыентаванні. Таксама прымуць удзел у адкрытай дыялогавай пляцоўцы «Роля турысцка-краязнаўчых аб'яднанняў у грамадзянска-патрыятычным выхаванні». Моладзь абмяркуе магчымасці супрацоўніцтва паміж профільнымі ўстановамі Беларусь і Расіі.
Арганізатарамі выступяць Беларуска-Расійскі ўніверсітэт; Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» (г. Магілёў), Магілёўскі абласны цэнтр творчасці, Магілёўская школа №23, музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі, Цэнтр бяспекі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, пры інфармацыйнай падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»