Беларуска-Расійскі ўніверсітэт уключаны ў пералік устаноў адукацыі, у якіх праводзіцца навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2024 года нумар 230, адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 5 лістапада 2003 года нумар 1469, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
З улікам змяненняў у пераліку змяшчаецца 16 устаноў, у тым ліку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт , Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай і іншыя.
Пастанова набыла моц 3 красавіка 2024 года.
БЕЛТА