RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Беларуска Ванэса Каладзінская заваявала бронзу Алімпіяды

Беларуска Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе.

У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі 53 кг беларуская спартоўка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстэр.

Бабруйчанка выйшла на дыван мабілізаваная і, адбіўшы стартавы націск саперніцы, змагла ўлавіць момант для кідка праз сцягно. Затым было ўтрыманне, і суддзі далі сігнал да завяршэння сутычкі, якая скончылася датэрміновай перамогай беларускі.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая