RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Беларускі цэментны завод істотна скараціў узровень выкідаў у атмасферу

Прадпрыемства холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» ААТ «Беларускі цэментны завод» істотна скараціла ўзровень выкідаў у атмасферу. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы рэалізацыі важных праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемства, паведамляецца на сайце БЦК.

Як адзначылі на прадпрыемстве, адзін праект тычыцца рукаўных фільтраў, якімі камплектуюцца ўсе сучасныя цэментавыя лініі для ачысткі паветра. «На першай лініі завода ўстаноўлены тры электрафільтры састарэлай канструкцыі. Фільтр № 3 быў рэканструяваны яшчэ ў 2018 годзе, а са снежня 2020-га па люты 2021-га была праведзена рэканструкцыя фільтра № 1. Для гэтага быў распрацаваны спецыяльны праект, у выніку «начынне» электрафільтра была на 100% заменена, у выніку ўзровень выкідаў скараціўся на 40%», – растлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Дровалеў.

Ён дадаў, што да рэканструкцыі фільтра № 2 завод мае намер прыступіць ужо ў гэтым годзе і завяршыць працы ў 2022 годзе.

У бягучым годзе прадпрыемства завяршыла яшчэ адзін праект, які мае адначасова эканамічны і экалагічны эфект. З красавіка завод перайшоў на падачу сыравіннай мукі мехтранспартам (раней падача ажыццяўлялася пнеўматранспартам). «З укараненнем новага падыходу спажыванне электраэнергіі скарацілася да 300 кВт. Палепшылася сітуацыя і па экалогіі: зменшыліся выкіды ў атмасферу арыенціровачна да 50%. Да канца года чакаецца таксама павелічэнне прадукцыйнасці першай вярчальнайа печы прыкладна на 10%», – адзначыў Уладзімір Дровалеў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая