ААТ «Магілёўліфтмаш» прадставіла новую інавацыйную распрацоўку на міжнароднай выставе ліфтаў, пад'ёмнага абсталявання і камплектуючых «LiftExpo-2024» у Маскве. Аб гэтым паведамляецца са спасылкай на Міністэрства прамысловасці.

Прэзентаваны «Разумны ліфт», які падтрымлівае ўнікальную тэхналогію бясключавага доступу па BLE у фармаце «вольныя рукі».
Форум у Маскве - гэта глабальная падзея ліфтабудаўнічай галіны, падчас якога эксперты на адной пляцоўцы абмяркоўваюць актуальны вектар развіцця галіны.

Дзелавой праграмай прадугледжана абмеркаванне такіх тэм, як «Інвестыцыі ў развіццё ліфтавай галіны і меры дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту», «Кейсы ўкаранення інавацыйных рашэнняў для паляпшэння ліфтавай галіны». Спікерамі выступяць у тым ліку прадстаўнікі ААТ «Магілёўліфтмаш».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15