У сталіцы Славакіі Браціславе завяршыўся чэмпіянат Еўропы па барацьбе 2025 года, на якім беларускія спартсмены выйгралі сем медалёў.
Удзел у першынстве кантынента прынялі больш за 450 атлетаў, якія разыгралі 30 камплектаў узнагарод. Нашу каманду прадставілі 26 змагароў, сямёра з іх паклалі ў беларускую скарбонку адзін залаты, адзін сярэбраны і пяць бронзавых медалёў. Адзінае золата прынесла Аліна Шаўчук, якая стала мацнейшай у катэгорыі да 68 кг. Да фіналу ў вазе да 86 кг у барцоў вольнага стылю дабраўся Магамедхабіб Кадзімагамедаў, які заняў у выніку другое месца.
На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзняліся Наталля Варакіна (да 50 кг), Анастасія Зімянкова (да 76 кг), Арыян Цютрын (да 57 кг), Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг) і Кірыл Маскевіч (да 97 кг, грэка-рымская). На леташнім чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Румыніі нашы спартсмены таксама заваявалі сем узнагарод (2-1-4).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06