Палата прадстаўнікоў збірае прапановы па зменах у Канстытуцыю Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Палаты прадстаўнікоў.

Свае прапановы беларусы могуць накіроўваць па электроннай пошце Zakon@house.gov.by да 25 кастрычніка.

«Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў», – гаворыцца ў паведамленні.

У Палаце прадстаўнікоў звярнулі ўвагу: накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

БЕЛТА