«Белпошта» запусціла абноўлены мабільны дадатак з новымі функцыянальнымі магчымасцямі. Аб гэтым паведамляе нацыянальны аператар паштовай сувязі.

Сярод асноўных змен у новай версіі прыкладання:

- палепшаны інтэрфейс, які робіць выкарыстанне дадатку яшчэ больш зручным і інтуітыўна зразумелым;

- адсочванне статусу дастаўкі паштовых адпраўленняў у рэжыме рэальнага часу;

- магчымасць online афармлення паштовых адпраўленняў;

- кіраванне балансам электроннага асабовага рахунку для юрыдычных асоб.

Рэд.