«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі.

Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца c 00.00 7 мая да 00.00 11 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.

Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі мабільных аператараў, доступ у інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, у тым ліку арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

Акрамя таго, у гонар Дня Перамогі «Белтэлекам» прапануе спецыяльныя ўмовы для падключэння да ZALA.

БЕЛТА