Прадзюсарская група Белтэлерадыёкампаніі адкрыла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне–2020», паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
«Падаць заяўкі можна ў электронным выглядзе да 17 студзеня на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. пасля гэтага фокус-група медыяхолдынга правядзе перадкастынг музычных кампазіцый і сфарміруе спіс удзельнікаў жывога праслухоўвання. Пералік канкурсантаў, дапушчаных да праслухоўвання, будзе апублікаваны на сайце кампаніі не пазней за 22 студзеня», – расказалі ў прэс-службе. Праслухоўванне запланавана на 27 студзеня, па яго выніках фокус-група простай большасцю галасоў вызначыць да дванаццаці ўдзельнікаў фіналу. Падчас праслухоўвання на сайце Белтэлерадыёкампаніі будзе весціся анлайн-трансляцыя.
Фінал пройдзе не пазней за 6 сакавіка 2020 года ў форме шоу ў прамым тэлевізійным эфіры на каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Пераможца вызначыцца па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў. Фіналіст, які набраў найбольшую колькасць балаў, будзе абвешчаны пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і на правах афіцыйнага прадстаўніка ад Беларусі пачне падрыхтоўку да ўдзелу ў «Еўрабачанні–2020».
Праект праводзіцца Белтэлерадыёкампаніяй–адзіным у нашай краіне членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза – і Міністэрствам культуры, якое выступае суарганізатарам. Палажэнне аб праекце размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга.
Юбілейны 65-ы конкурс песні «Еўрабачанне– 2020» пройдзе ў маі ў Ратэрдаме (Нідэрланды). Паўфіналы пройдуць 12 і 14 мая, фінал – 16 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць