Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне-2019». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Арганізатарам праекта выступае Белтэлерадыёкампанія, суарганізатарам – Міністэрства культуры. Палажэнне аб праекце размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. Заяўка для ўдзелу ў праекце падаецца ў электронным выглядзе на сайце арганізатара па 31 студзеня ўключна.
Вынікі адборачнага тура будуць падведзены членамі фокус-групы 4 лютага, якія большасцю галасоў вызначаць дзесяць фіналістаў. Пры гэтым колькасць удзельнікаў, адабраных для фіналу, можа быць зменена рашэннем арганізатара па прапанове фокус-групы. Падчас правядзення праслухоўвання на сайце Белтэлерадыёкампаніі будзе весціся анлайн-трансляцыя.
Фінал пройдзе не пазней за 8 сакавіка ў прамым тэлевізійным эфіры ў форме шоу. Пераможца фіналу вызначыцца шляхам падсумавання балаў, выстаўленых членамі прафесійнага журы кожнаму ўдзельніку. Галасаванне журы будзе праводзіцца публічна. Фіналіст, які набраў найбольшую колькасць балаў, аб’яўляецца пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе.
Конкурс песні «Еўрабачанне-2019» пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы пройдуць 14 і 16 мая, фінал – 18 мая.
Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу «Еўрабачання-2019» традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі – «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»
17.04.2024 - 12:17
Аляксандр Жыгун: наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй
16.04.2024 - 18:00
16.04.2024 - 17:10
У Магілёве замежным гасцям паказалі беларускі абрад «Гуканне вясны»