Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае «Еўрабачанне-2019», паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Да праслухоўвання дапускаюцца прэтэндэнты ад 9-ці да 14-ці гадоў – грамадзяне Беларусі або замежнікі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны не менш за два з паловай гады. У адборы можа ўдзельнічаць песня на рускай або беларускай мовах. Выкарыстоўваць замежную можна, але ў абмежаваным аб’ёме – не больш за 40 % ад усяго тэксту. Акрамя таго, кампазіцыя не павінна быць камерцыйна рэалізаваная, а таксама выкананая публічна да 1 мая гэтага года.
Усе анкеты прымаюцца выключна ў электронным выглядзе на сайце медыяхолдынга tvr.by. Там жа можна азнаёміцца з палажэннем і правіламі конкурсу. Апошні дзень прыёму заявак – 15 жніўня.
Фіналісты (ад 7 да 10 удзельнікаў) вызначацца па выніках праслухоўвання прафесійным журы. Прадстаўніка Беларусі на конкурсе выберуць у прамым эфіры па выніках галасавання тэлегледачоў і экспертаў не пазней за 27 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве