Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
«Аўтары дзённікаў кантынентальнага форуму «Игры.by» Станіслаў Ліпскі і Андрэй Казлоў адправяцца ў цэнтр Рыма, каб разам са знакамітымі спартсменамі даць старт эстафеце агню ва ўнікальным музеі «Алтар свету». Запаляць факел нашы алімпійскія чэмпіёны, імёны якіх 3 мая першымі даведаюцца гледачы“Беларусь 1”», – расказалі ў прэс-службе.
Карэспандэнтаў АТН чакаюць няпростыя выпрабаванні. Разам з беларускімі альпіністамі яны падымуць на гару Манблан факел з агнём II Еўрапейскіх гульняў і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Каб полымя не згасла ва ўмовах нізкіх тэмператур, парывістага ветру і разрэджанага паветра, яго змесцяць у спецыяльную лампаду. Далей факел падхопяць байкеры, і разам са здымачнай групай адправіцца«Полымя свету» па дарогах Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы.
Факел мультыспартыўнага форума 12 мая прыбудзе ў Беларусь, каб пабываць ва ўсіх рэгіёнах. Факеланосцамі выступіць 450 чалавек з ліку ўраджэнцаў абласцей, якім будзе перадавацца эстафета. Сярод іх – кіраўніцтва і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Сяргей Гусачэнка, Вікторыя Сянкевіч, Вольга Макей, Паліна Шуба, Максім Угляніца, Святлана Панкратава, Яўген Перлін, Святлана Бароўская, ТЭА, Юрый Маркоўскі і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант стануць ганаровымі факеланосцамі разам з дыпламатамі еўрапейскіх краін, спартсменамі, грамадскімі дзеячамі, артыстамі. Усе яны дапамогуць запаліць знакамітую чашу на стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня.
Кожны этап эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» знойдзе адлюстраванне ў выпусках «Навін», у выніковых праграмах «Панарама» і «Галоўны эфір», у дзённіках «Игры.by». Старт эстафеты ў эфіры «Беларусь 1» ужо 3 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню