RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Береговые линии водоемов Могилевской области приведут в порядок во время акции «Чистый водоем»

Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём». Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Мерапрыемства пройдзе з 16 па 24 красавіка. Акцыя, у першую чаргу, накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Паўдзельнічаць у акцыі могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённыя ўстановы БТПР па месцы жыхарства–там выдадуць усё неабходнае для збору прыбярэжнага смецця, а таксама дапамогуць з яго вывазам. 

Пачынаючы з 2014 года, акцыя «Чысты вадаём» стала традыцыйнай і носіць рэспубліканскі характар. За гэты час у вясновай уборцы вадаёмаў паўдзельнічала больш за 30 тысяч чалавек. Сіламі супрацоўнікаў БТПР з прадстаўнікамі іншых арганізацый і неабыякавымі грамадзянамі сабрана і вывезена на палігоны ЦКА каля 6 тысяч кубічных метраў смецця.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая