Бібліятэкі Магілёва арганізуюць у дзень адчыненых дзвярэй Выставы, акцыі і флэшмобы
26.02.2019 - 11:07
Дзень адчыненых дзвярэй «Сардэчна запрашаем чытачоў, ці старонніх для нас няма» адбудзецца 27 лютага ў бібліятэках абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».
Магілёўцаў і гасцей горада запрашаюць наведаць займальныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі літаратуры і перыёдыкі, інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк. Акрамя таго, запланаваны маляўнічыя выставы, рэкламныя акцыі, флэш-мобы, квэсты, майстар-класы, літаратурнае караоке, прэзентацыя праекта «Маладыя асобы горада-чытальніка» і інш.
Переводчик