RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бізнесмены Магілёўскай вобласці заплацілі ў рэгіянальны бюджэт Br691,9 млн

За дзесяць месяцаў бягучага года суб'екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br691,9 млн. або 37,5 працэнта ад агульных паступленняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на Br121,3 млн. у фактычным вылічэнні або на 21,3 працэнта, у тым ліку ад малых арганізацый - на Br54,8 млн. (26,5 працэнта), ад індывідуальных прадпрымальнікаў - на Br33, 4 млн. (40,5 працэнта), ад мікраарганізацый - на Br18,4 млн. (на 12,4 працэнта), ад сярэдніх арганізацый - Br14,6 млн. (11,0 працэнта).

На 1 лістапада 2023 года ў Магілёўскай вобласці колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва складае 32,8 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 25,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, 7,2 тыс. - юрыдычных асоб.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая