У гэтым годзе ў стабфонд Магілёўшчыны плануюць закласці больш яблыкаў. Аналіз паказаў, што ў насельніцтва ёсць попыт на гэтую прадукцыю. Усяго ў гаспадарках рэгіёну, якія займаюцца садоўніцтвам, плануюць сабраць больш за 11 тысяч тон яблыкаў. Ураджай спяшаюцца ўбраць да замаразкаў. У садах ААТ «Рассвет» пабывала здымачная група «Беларусь 4» Магілёў».

ТРК «Магілёў»