RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 100 дзяцей стануць гасцямі вялікага інклюзіўнага свята ў Магілёўскім абласным тэатры лялек

Дабрачынны паказ і святочную праграму для дзяцей правядуць у Міжнародны дзень інвалідаў у Магілёве. Мерапрыемствы стануць часткай марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які стартаваў у рэгіёне 1 снежня, расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.

Традыцыйна вялікае інклюзіўнае свята будзе арганізавана ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Сюды запросяць больш за 100 сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Для дзяцей і іх бацькоў адбудзецца дабрачынны паказ спектакля «Пра Ямелю і Шчупака-чараўніка», а таксама святочная праграма з удзелам клоўнаў і казачных персанажаў. Дзяцей таксама пацешаць салодкімі падарункамі і цацкамі ручной працы.

«Мы падорым дзецям незвычайныя цацкі, якія былі перададзеныя ў абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду ўдзельнікамі акцыі «Ад сэрца да сэрца» – аднаго з этапаў інфармацыйнага праекта #розныяразам, – адзначыла Ірына Фісюк. – Гэта цацкі, якія былі зроблены рукамі людзей, неабыякавых да лёсу асаблівых дзяцей. Пры іх вырабе выкарыстаны толькі натуральныя і экалагічныя матэрыялы – напрыклад, лён, лямец, поўсць. Усе гэтыя працы вельмі прыгожыя і душэўныя, створаныя ў адзінкавым экзэмпляры».

Ірына Фісюк ўпэўненая, што катэгорыі асаблівых дзетак вельмі важна надаваць належную ўвагу, бо яны не часта бываюць на такіх вялікіх святах. Дабрачынны паказ збярэ іх разам, дасць магчымасць атрымаць новыя эмоцыі і абмяняцца ўражаннямі, а таксама прадаставіць магчымасць правесці час са сваімі роднымі і блізкімі не дома. «Гэта вельмі цёплае і любімае ўсімі мерапрыемства», – падсумавала яна.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая