Больш як 1,2 тыс.т бярозавага соку плануюць нарыхтаваць гэтай вясной у лясгасах Магілёўскай вобласці, расказалі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.

Больш за ўсё соку для рэалізацыі будзе нарыхтавана ў Асіповіцкім доследным лясгасе - 700 т, у Бялыніцкім і Бабруйскім лясгасах - 140 т і 130 т адпаведна.

Бясплатна нарыхтаваць сок запрашаюць жыхароў рэгіёна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва па месцы жыхарства. Для гэтых мэт адвядуць спецыяльныя ўчасткі і правядуць інструктаж па выкананні правіл падсочкі і патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе.

У гэтым выпадку нарыхтоўка соку будзе праводзіцца пад кантролем работнікаў лясной аховы.

БЕЛТА