Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
З 13 снежня 2020 года ў зносінах Мінск–Магілёў штодня курсіруюць тры пары цягнікоў ДП6 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у дарозе – менш за 3 гадзіны (ад 2 ч 44 мін да 2 ч 52 мін). На маршруце паміж Мінскам і Магілёвам прадугледжаны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясета.
За першы месяц пасля прызначэння новыя цягнікі перавезлі больш за 15 тысяч пасажыраў. Гэтыя маршруты запатрабаваныя ў пасажыраў. Перш за ўсё за кошт прывабнага часу ў дарозе, зручнага графіка і камфортных умоў праезду.
Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Прасторны салон, сістэма кандыцыянавання паветра, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў. Таксама для пасажыраў арганізаваны бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, а таксама да бартавога медыясервера з вялікім выбарам фільмаў. Усе месцы забяспечаны індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)