RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 200 дзяцей і бацькоў сабрала ў Магілёве прафсаюзная ёлка

Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў сабрала на навагоднюю ўрачыстасць дзяцей і іх бацькоў, якія працуюць у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, мясцовай прамысловасці, паведамілі ў абласным аб’яднанні.

Артысты Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу падрыхтавалі для дзяцей дзіцячы музычны спектакль «Катаварот пад Новы год». Дзеці вадзілі карагод з Дзедам Марозам і Снягуркай вакол ёлкі, затым кожнае дзіця атрымала салодкі пачастунак. Па словах старшыні абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Паўла Жуйкова, мерапрыемства адбылося ў межах рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы – дзецям»:

– Ужо пятым разам наша абласная арганізацыя прафсаюза праводзіць навагоднюю ёлку. Акрамя гэтага, кожны год традыцыйна дапамагаем Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху. Не стаў выключэннем і бягучы год. Установе адукацыі перадалі сертыфікат на аказанне бязвыплатнай спонсарскай дапамогі.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая