RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 200 пляцовак для рэалізацыі кветак арганізавана ў Магілёве

Больш за 200 пляцовак для рэалізацыі кветак арганізавана ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама.

Гандлёвыя пляцоўкі размясціліся па ўсім горадзе - для зручнасці гараджан. Продаж пачаўся яшчэ 6 сакавіка і працягнецца да 8 сакавіка ўключна.

Як адзначылі спецыялісты, сёння раніцай яны праверылі частку гандлёвых пунктаў: вывучалі дакументы, глядзелі асартымент прадстаўленых кветак.

«У гэтым годзе, упершыню на плошчы Адзінства замест гандлёвых намётаў устанавілі драўляныя домікі. Атрымалася вельмі прывабна і камфортна - як для пакупнікоў, так і тых, хто прадае кветкі», - адзначылі ва ўпраўленні.

Асартымент кветак прадстаўлены разнастайны: цюльпаны, у продажы ёсць галінкі мімозы, ружы розных відаў і многае іншае.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая