Больш за 200 вучняў 9-х класаў гарадскіх школ аб'яднала маштабнае мерапрыемства «Пабудуем будучыню разам. Бяспечнае лета!», якое адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы будаўніцтва імя А.П. Старавойтава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Шамігава, пракурор г. Магілёва Аляксандр Бароўскі, настаяцель храма Покрыва Божай Маці Айцец Сергій Белавус, а таксама прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў, бацькі школьнікаў.
Для навучэнцаў школ была арганізавана насычаная праграма: праца прафарыентацыйных пляцовак, выступленне агітбрыгады навучэнцаў каледжа, майстар-класы, падчас якіх можна было паспрабаваць сябе ў розных прафесіях, квест-гульня «Бяспечнае лета!».
Дарэчы, праграма квэста прадугледжвала праходжанне 13 станцый, кожная з якіх была прадстаўлена рознымі ўстановамі і арганізацыямі г. Магілёва: абласным упраўленнем МНС Рэспублікі Беларусь, абласной арганізацыяй РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», абласной арганізацыяй БТЧК, Магілёўскім дзяржаў ГУДА ЦТДМ «Крынічка», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г. Магілёва», ваенным камісарыятам Магілёўскай вобласці, Магілёўскім аддзяленнем Беларускай чыгункі, Магілёўскай мытняй.
Гульня прайшла ў сяброўскай атмасферы, захапляльнае падарожжа па станцыях дало магчымасць рабятам не толькі пагуляць, але і ўспомніць правілы бяспекі ў розных сітуацыях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18