RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 5 гадзін доўжыліся перагаворы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу

Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу працягваліся 5 гадзін 20 хвілін, паведамляе Telegram-канал «Пул Першага».

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў Канстанцінаўскім палацы.

У пачатку перагавораў Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адно з галоўных пытанняў, якім неабходна займацца, – гэта эканоміка, бо не толькі ў дачыненні да Беларусі, але і Расіі ўводзяць або падаўжаюць санкцыі. Тым не менш Прэзідэнт упэўнены, што краіны вытрымаюць гэты ўдар: «Нават не вытрымаем–мы будзем развівацца. Гэта не пытанне. Сёння не атрымаецца манапалізаваць міжнародны парадак і націснуць на нас. Не атрымаецца! Свет змяніўся».

Аляксандр Лукашэнка назваў спрыяльным той факт, што расце тавараабарот Беларусі і Расіі. Ён пагадзіўся з тым, што любыя санкцыі – гэта магчымасці, у прыватнасці, у плане дыверсіфікацыі эканомікі, імпартазамяшчэння.

Ён таксама адзначыў неабходнасць надаваць прыярытэтную ўвагу пытанням бяспекі Беларусі і Расіі. «Як бы яны нас ні закалыхвалі (апаненты. –Заўв. БелТА), мы бачым, што паступілі ў свой час правільна, надаючы ўвагу абароне нашых дзяржаў і бяспецы. Я многае вам раскажу, што адбываецца. Дынаміка шалёная. Кожны дзень нешта мяняецца», – сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праціўнікі ўлады ў Беларусі перайшлі да індывідуальнага тэрору. Гэта стала наступным этапам так званай каляровай рэвалюцыі або бунту ў Беларусі. «Мы ўсіх іх вылічым. І знойдзем, прыцягнем да адказнасці, прытым у сур’ёзнай форме», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, расказаў Прэзідэнт, у Беларусі вельмі актыўна цяпер пачалі працу ў дачыненні да розных НКА, НДА, так званых заходніх СМІ. «Якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна ўкаранялі. І не дэмакратыю, а вось гэты вось тэрор», – адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што Беларусь застаецца для Расіі вялікім і надзейным партнёрам у эканоміцы. Ён звярнуў увагу, што, нягледзячы на знешнія выклікі, санкцыі і пандэмію, эканоміка Беларусі дэманструе нядрэнныя паказчыкі. У прыватнасці, рэспубліка абслугоўвае ўсе крэдыты, больш за тое, яе знешні доўг скарачаецца. «У гэтым сэнсе Беларусь надзейны, стабільны партнёр», – заявіў расійскі лідар.

Раней са спасылкай на Telegram-канал «Пул Першага» паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб сённяшняй сустрэчы яшчэ 1 ліпеня падчас тэлефоннай размовы.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая