Больш за 50 хлопцаў і дзяўчат з усёй вобласці збярэ 7 лютага ў Магілёве форум працоўнай моладзі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».

У гэты дзень хлопцы і дзяўчаты наведаюць абласны інстытут развіцця адукацыі, Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання і «Бабушкину крынку», дзе пазнаёмяцца са спецыфікай вытворчасці, арганізацыяй працы, матэрыяльна-тэхнічнай базай, асаблівасцямі працы з моладдзю.

Вынікам форуму стане пленарнае пасяджэнне, на якім будзе створаны Савет працоўнай моладзі пры Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ», адбудзецца абмеркаванне пытанняў, якія хвалююць маладое пакаленне.