RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 500 т зялёнага гарошку нарыхтавалі ў Быхаўскім раёне

Больш за 500 т зялёнага гарошку нарыхтавалі ў Быхаўскім раёне. Уборка культуры працягнецца да канца жніўня, расказаў кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Аляксандр Бондараў.

«З 500 засеяных гектараў мы ўжо прыбралі 190, – адзначыў Аляксандр Бондараў. – Уборка ідзе паводле графіка, без збояў. Працуем кругласутачна ў дзве змены. За суткі аграрыі паспяваюць прыбраць 14–15 т зялёнага гарошку. Сярэдняя ўраджайнасць значна меншаяза леташнюю – 25 ц/га супраць 41 ц/га. Віной гэтаму ўмовы надвор’я: высокія тэмпературы падсушылі расліны. Пасля мінулых дажджоў культура пачынае набірацца і аднаўляцца пасля спякоты, таму будзем спадзявацца на добры ўраджай».

У планах–да канца ўборачнай кампаніі сабраць каля 2 тыс. т зялёнага гарошку. Для параўнання: у мінулым годзе з 300 га сабрана каля 1,5 тыс. т. Уся сыравіна будзе накіравана на перапрацоўку. Нарыхтоўваць ўласнае насенне не плануецца – як і ў гэтым годзе, будуць закуплены венгерскія гатункі, якія даюць высокую ўраджайнасць.

«Перапрацаваны гарошак у выглядзе гатовай прадукцыі будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак, а таксама ў Расійскую Федэрацыю, – удакладніў кіраўнік. – Толькі ў суседнюю дзяржаву плануем адгрузіць 7 млн слоікаў, з якіх за гэты сезон ужо экспартавана 2,5 млн. Беларускі рынак забяспечваецца нашым гарошкам у поўным аб’ёме».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая