RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 500 удзельнікаў будзе задзейнічана ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю абароны Магілёва

Больш за 500 удзельнікаў будзе задзейнічана ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю абароны горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Беларусі, якое адбудзецца на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» 3 ліпеня. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Марына Клепчукова.

Старт рэпетыцыі святочнага мерапрыемства пад назвай «Абаронцам – слава!» дадзены яшчэ ў пачатку чэрвеня. Яно будзе ўяўляць сабой канцэртна-тэатралізаванае дзейства з элементамі рэканструкцый падзей часоў вайны. У ліку іншага запланаваны паказ падзей пачатку вайны ў Магілёве, моманты яго абароны, паветраны бой. У гэтай частцы тэатралізаванага паказу прымуць удзел артысты самадзейных і аматарскіх калектываў, а таксама школьнікі, студэнты, спецыялісты ўстаноў адукацыі і культуры. Працягнуць шэраг мастацкіх нумароў урачыстага мерапрыемства выступленні артыстаў эстрады, у тым ліку саліст Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Громаў і акцёр тэатра і кіно, спявак, выканаўца Яўген Нікіцін. Запланавана выступленне мінскіх эстрадных калектываў.

Урачыстае мерапрыемства «Абаронцам – слава!»будзе запісана на відэа і выкладзена ў сацыяльных сетках, што дазволіць яго ўбачыць тым, хто не зможа 3 ліпеня наведаць свята асабіста.

Пасля яго завяршэння на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу адбудзецца экскурсія. Там жа можна будзе азнаёміцца з выставай ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Пачатак а 10.00. Уваход свабодны.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая