RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 500 удзельнікаў сабраў абласны злёт юных патрыётаў у Магілёве

Старт маладзёжнага руху «Юныя патрыёты Магілёўшчыны» дадзены сёння ў абласным цэнтры творчасці. Удзельнікамі святочнага мерапрыемства сталі больш за 500 дзяцей з усіх куткоў рэгіёну: навучэнцы ваенна-патрыятычных клубаў, аб'яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю, навучэнцы абласнога кадэцкага вучылішча.

Вітаючы прысутных у зале рабят, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка падкрэсліў, што гэта мерапрыемства толькі пачатак маштабнай падзеі:

«Сёння мы знаходзімся ля вытокаў станаўлення важнага руху юных патрыётаў Магілёўшчыны. Мы закладваем яго падмурак і ўпэўненыя - яно згуртуе юных аднадумцаў, якія любяць сваю Радзіму, якія гатовы вучыцца і развівацца на карысць сваёй краіны.

Больш за пяць дзясяткаў клубаў, створаных у кожным раёне вобласці, аб'яднаны адной мэтай. Гэта тое зерне, якое будзе расці. На базе клубаў акумуляваны масавы рух маладых людзей, якім неабыякавы лёс іх краю. Якія сваю біяграфію будуць звяраць з жыццёвым досведам сваіх бацькоў, сваіх продкаў, і гэта будзе сугучна з той галоўнай палітычнай лініяй, якая праводзіцца ў нашай дзяржаве. У Год міру і стварэння такое маштабнае далучэнне сімвалічна, гэта дасць неабходную сінэргію для ўсяго грамадства.

Вельмі важна ведаць і любіць гісторыю свайго краю. Разумець, хто мы ёсць, хто нашы продкі, што яны нам завяшчалі. Дзякуючы гэтаму мы зможам аб'ектыўна ацаніць сваё мінулае, зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню.

Нам ёсць чым ганарыцца. Вы ўжо шмат што робіце, каб на практыцы даказаць свае веды. З'яўляючыся выхаванцамі ваенна-патрыятычных клубаў, прымаеце актыўны ўдзел у конкурсах і акцыях, рэалізуеце абласны праект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы вы даяце абяцанне быць вернымі, адданымі і чулымі. І мы, дарослыя, спадзяемся, што гэтымі словамі вы будзеце кіравацца, будуючы сваю будучыню».

Сярод удзельнікаў злёту - навучэнец сярэдняй школы №12 г.Магілёва Руслан Мартыненка. Дзевяцікласнік расказаў, што заўсёды марыў стаць ваенным, таму спецыяльна з верасня мінулага года перайшоў у гэтую школу, калі пачуў аб стварэнні тут ваенна-патрыятычнага класа:

«Пра свой выбар не шкадую. Падабаецца дысцыпліна, форма, страявая падрыхтоўка, заняткі па рукапашным баі, урокі гісторыі. Цікава ўдзельнічаць у гарадскіх тэматычных святах. Разглядаю для сябе паступленне ў адну са сталічных ВНУ па накіраванні «ваенна-інжынерная падрыхтоўка» або ў наш Магілёўскі інстытут МУС. Жадаю абараняць сваю Радзіму».

Прыехалі на ўрачыстасць і прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь» з Краснапольскай раённай гімназіі. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Леанід Сырамалотаў распавёў, што заняткі наведваюць дзеці 8-9 класаў і атрыманнем тэарэтычных ведаў па грамадзянска-патрыятычным і ваенна-патрыятычным выхаванні яны не абмяжоўваюцца: «Дапамагаем ветэранам працы, удзельнічаем у гарадскіх унутраных спраў. Дамаўляемся з РАУС, РАНС, ваенкаматамі і наведваем іх як з азнаямленчымі экскурсіямі, так і з мэтай прафарыентацыі, запрашаем да сябе. Рабяты ахвотна, з зацікаўленасцю адгукаюцца на ўсе ініцыятывы, праяўляюць сябе».

Прыехалі на ўрачыстасць і прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь» з Краснапольскай раённай гімназіі. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Леанід Сырамалотаў распавёў, што заняткі наведваюць дзеці 8-9 класаў і атрыманнем тэарэтычных ведаў па грамадзянска-патрыятычным і ваенна-патрыятычным выхаванні яны не абмяжоўваюцца: «Дапамагаем ветэранам працы, удзельнічаем у гарадскіх унутраных спраў. Дамаўляемся з РАУС, РАНС, ваенкаматамі і наведваем іх як з азнаямленчымі экскурсіямі, так і з мэтай прафарыентацыі, запрашаем да сябе. Рабяты ахвотна, з зацікаўленасцю адгукаюцца на ўсе ініцыятывы, праяўляюць сябе».

Для ўдзельнікаў мерапрыемства ў гэты дзень таксама дзейнічала прафарыентацыйная інтэрактыўная выстаўка з удзелам воінскіх часцей і злучэнняў, падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, раённых ваенных камісарыятаў, ваеннай камендатуры і інш.

«Патрыятызм - гэта не проста адно слова, гэта павага і любоў да Радзімы, захаванне гістарычнай памяці, актыўная грамадзянская пазіцыя і законапаслухмянасць, у тым ліку, - адзначыў намеснік пракурора вобласці Андрэй Волкаў. - Выстава дэманструе магчымасці, якімі валодаюць сілавыя структуры. Хтосьці з хлопчыкаў і дзяўчынак, азнаёміўшыся з ёй сёння, захоча ў далейшым атрымаць адпаведную адукацыю, прафесію. Для кожнага дзіцяці выстава прадстаўляе сваю цікавасць, а камусьці з іх дапаможа вызначыцца з выбарам будучага жыццёвага шляху».

Акрамя таго, у рамках злёту адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога праекта «Крочым ў будучыню, памятаем аб мінулым», а таксама - канцэрт нумароў мастацкай самадзейнасці і паказальныя выступленні.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая