RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 60 % членаў акруговых выбаркамаў Магілёўскай вобласці складаюць прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў

У Магілёўскай вобласці прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 62,7 % ад агульнай колькасці членаў акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак.

Усяго ў склад акруговых выбаркамаў увайшло 169 чалавек, з іх 32 вылучаны ад палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў. Максімальным у камісіях з’яўляецца прадстаўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – 18,9 %. Па 7,7 % прадстаўляюць такія аб’яднанні, як «Белая Русь», Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі саюз жанчын. Таксама ў склад выбаркамаў увайшлі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі (1,2 %) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1,2 %).

Дарэчы, членамі 13 акруговых выбарчых камісій стала 47 чалавек, вылучаных грамадзянамі шляхам падачы заяў, і 16 – працоўнымі калектывамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая