Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца ў Магілёве 3-4 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе пад знакам дзвюх знамянальных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А лейтматыў гэтай сустрэчы – словы пісьменніка за мір.
Асноўнае пасяджэнне прыме ў першы дзень Палац культуры вобласці. У фае гасцей сустрэнуць тэматычныя выставы.
У другі дзень пісьменнікі наведаюць прадпрыемствы абласнога цэнтра – ААТ «Бабушкина крынка» і “Магілёўліфтмаш». Затым дэлегацыі пераедуць у Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага, дзе для іх правядуць экскурсію па музеі. Завершыцца пленум мітынгам і ўскладаннем кветак на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» і да памятнага каменя К. М. Сіманаву.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць