У Беларусі на 15 красавіка праведзена 76198 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Для тэсціравання задзейнічаны 24 лабараторыі. Яны адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Зарэгістраваны 3728 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У прэс-службе ўдакладнілі, што 68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 36 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

БЕЛТА