RU BY EN 中文
Instagram

Больш за Br80 тыс сабрана падчас дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»

Жыхары Магілёўшчыны пералічылі Br81 753 на рахунак Беларускага дзіцячага фондупадчас абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Вынікі падвялі ў абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Марафон стартаваў у снежні 2019 года Тыднем міласэрнасці і прадоўжыўся ў студыі «Беларусь 4 “Магілёў”». За 6 гадзін прамога эфіру на абласным тэлебачанні пабывала каля сотні чалавек –тыя, хто выконвае мары і мае патрэбу ў дапамозе. За гэты час удалося сабраць больш за Br54 тысяч на канкрэтныя мэты. Амаль палова гэтай сумы паступіла ад звычайных грамадзян праз сістэму АРІП. Куды пайшлі грошы? Напрыклад, Мсціслаўская спецыялізаваная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення здолела набыць музычнае абсталяванне і швейную машынку.

Усяго ж за два месяцы на рахунак дабрачыннага марафону паступіла больш за Br80 тысяч. Ахвяраванні рабілі арганізацыі, прадпрыемствы і звычайныя жыхары розных рэгіёнаў вобласці.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая