RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Большасць бальніц Магілёўскай вобласці стала працаваць у планавым рэжыме

Большасць бальніц Магілёўскай вобласці працуе ў планавым рэжыме, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«На гэтым тыдні ў звычайным рэжыме працуюць усе цэнтральныя раённыя бальніцы. Выключэнне складае Клімавіцкая цэнтральная раённая бальніца ў сувязі з тым, што яна вызначана міжраённым цэнтрам», – расказалі ў прэс-службе.

З 2 красавіка пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі пераходзіць у звычайны рэжым працы (для аказання меддапамогі пацыентам пульманалагічнага і фтызіятрычнага профіляў) Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер.

Усяго ў Магілёўскай вобласці працуе 60 бальнічных арганізацый, агульная колькасць ложкаў у стацыянарах – 10 629. З іх перапрафілявана для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 444 ложкі (4,2%).

У выпадку пагаршэння стану пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у інфекцыйную бальніцу, Магілёўскую бальніцу № 1, Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу і Бабруйскую цэнтральную бальніцу.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая