RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Br28,2 млн. заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за пяць месяцаў 2021 года

За студзень-май бягучага года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Вr28,2 млн. рублёў. Удзельная вага уліванняў у бюджэце рэгіёна склала 4,8%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Асноўную долю складаюць паступленні па:

– падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Вr 15,2 млн.;

– адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – Br4,2 млн.;

– падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці – Br 4 млн.;

– падатку на дададзены кошт – Br3,6 млн., у тым ліку спаганяецца пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь – Br2,4 млн.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая